Ме́рчысан () — рака ў заходняй частцы Аўстраліі, у штаце Заходняя Аўстралія.
Даўжыня ракі каля 700 км (710 км)Murchison River // Encyclopaedia Britannica. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Робінсан. Упадае ў Індыйскі акіян каля горада Калбары. Асноўны сцёк ракі прыпадае на зімовы перыяд. Улетку рака перасыхае і распадаецца на шэраг азёр.
Гістарычныя звесткі Упершыню раку даследаваў у 1839 годзе падарожнік Джордж Грэй і назваў яе ў гонар шатландскага геолага Р. І. Мурчысана.
Літаратура
Спасылкі Murchison River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Заходняй Аўстраліі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Аўстраліі