Мядзя́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Нараў. У верхнім цячэнні рака працякае па тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У ніжнім цячэнні называецца Навадворскі канал.

Гідраграфія Даўжыня 17 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца каля вёскі Малыя Масушыны Свіслацкага раёна, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Юзафін (Пружанскі раён). Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км ад вытоку. Каля аграгарадка Новы Двор (Свіслацкі раён) створана сажалка (плошча 0,16 км²).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нарава