«Полацкі штомесячнік» (, ) — літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся Полацкай езуіцкай акадэміяй на польскай мове штомесячна на працягу 1818 г. і двух месяцаў 1820 г. Першы часопіс, які выдаваўся на сучаснай тэрыторыі Беларусі.
З’яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў 1817 г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву «Dziennik Akademii Połockiej». Першы нумар пабачыў свет яшчэ у канцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання — 1818Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach «Miesięcznika Połockiego» (1817—1820)… s. 15.. Часопіс заснаваны філосафам Вінцэнціям Бучынскім з ініцыятывы рэктара акадэміі Раймунда Бжазоўскага. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі Юзаф Цытовіч, рэдактары — Ігнацій Івіцкі, галандзец Ян Ротан, Язафат Залескі, швейцарац Якаб Кандраў і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навінСамусік, А. «Месе́нчнік поло́цкі»… C. 118. Тытульны ліст выдання аздабляўся выказваннем Гарацыя: «Што праўдзіва і прыгожа, пра тое кпапачуся і пытаюся, і ўвесь таму адданы» ().
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумараБаўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 168.. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з’явіліся два нумары. У артыкуле Krótka wiadomość o mieście Połocku (Т. 1, № 1-3, 1818 г.)Miesięcznik Połocki 1818, Т 1. Nr 1-4 змяшчаюцца звесткі аб мінулым і сучасным стане горада, што робіць матэрыял цікавай гістарычнай крыніцайФілатава, А. Полацак 1818 г. Па матэрыялах часопіса «Miesięcznik Połocki» / А. Філатава // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1. — С. 59 — 60.. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў «Полацкім штомесячніку» — літаратурныя пераклады (трагедыя Эўрыпіда «Арэст» у перакладзе Я. Мігановіча з Віцебска), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму Нікодама Мусніцкага «Палтава») і нават тэкст Я. Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі Віленскага ўніверсітэта, якія друкаваліся ў «Віленскім дзённіку», часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыяхChmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815—1823) / Piotr Chmielowski. — Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. — s. 49-51.. Тым не менш, дыскусіі, якія разгортвалася на старонках гэтых выданняў, не толькі мелі вялікае значэнне для развіцця грамадскай думкі, але і ўкаранялі традыцыю талерантнай палемікіКонеў, Я. Ф. Фарміраванне інфармацыйнай прасторы Беларусі ў сярэдзіне XVIII — першай палове ХІХ ст. / Я. Ф. Конеў // Веснік БДУ. Сер.4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. — 2005. — № 2. — С. 127.. Сама гэтая палеміка можа сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаўLichocka, Н. «Miesięcznik Połocki» (1818—1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości… s. 637..
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонкахEncyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — s. 422. было надрукавана 85 артыкулаў. Сёння часопіс з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцюGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Поўны камплект часопісаў маюць толькі дзве бібліятэкі: Нацыянальная бібліятэка (Biblioteka Narodowa) ў Варшаве і Навуковая бібліятэка айцоў-езуітаў (Biblioteka Naukowa Księży Jezuitów) ў КракавеBieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach «Miesięcznika Połockiego» (1817—1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), — Łódź, 2018. — s. 13.
У снежні 2018 г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця», прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылася выстаўка з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki».
Літаратура Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовіч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — с. 204. Конеў, Я. Ф. Фарміраванне інфармацыйнай прасторы Беларусі ў сярэдзіне XVIII — першай палове ХІХ ст. / Я. Ф. Конеў // Веснік БДУ. Сер.4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. — 2005. — № 2. — С. 125—128. Самусік, А. «Месе́нчнік поло́цкі» / А.Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд) і інш.; — Мінск: БелЭн, 1999. — С. 118—119. Філатава, А. Полацак 1818 г. Па матэрыялах часопіса «Miesięcznik Połocki» / А. Філатава // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1. — С. 59 — 60. Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach «Miesięcznika Połockiego» (1817—1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), — Łódź, 2018. — s. 13-26. Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815—1823) / Piotr Chmielowski. — Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. — 163 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. — s. 422. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Lihocka, H. «Miesęcznik Połocki» (1818—1820). Kontekst historycny i bibliografia zawartości /H. Lihocka // Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami / Pod red. naukową Ireny Stasiewicz-Jasiukowej. — Kraków: Wyd-wo WAM, 2004. — s. 631—662.
Miesięcznik Połocki ў Сеціве Miesięcznik Połocki. 1818, T. 1, nr 1-4 Miesięcznik Połocki. 1818, T. 2, nr 5-8 Miesięcznik Połocki 1818 T. 3, nr 11 Miesięcznik Połocki 1818. T. 3, nr 12 Miesięcznik Połocki. 1820, t. 4
Катэгорыя:Часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1818 годзе Катэгорыя:1818 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1820 годзе Катэгорыя:Віцебская губерня Катэгорыя:Полацкая езуіцкая акадэмія Катэгорыя:Культура Полацка Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Полацку