Трэнт () — рака Вялікабрытаніі.

Даўжыня — 298 (274) кіламетраў, з іх суднаходныя 188 (ад вусця да Нотынгема). Плошча вадазбору 10 500 км². Бярэ пачатак на паўднёва-заходніх схілах Пенінскіх гор у Стафардшыры, працякае па графствах Нотынгемшыр, Дэрбішыр, Лінкальншыр і Ёркшыр. Упадае ў эстуарый Хамбер Паўночнага мора. Жыўленне ракі дажджавое. Асноўны сцёк у зімовы перыяд. Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. У нізоў’і праяўляецца уплыў марскіх прыліваў.

На берагах ракі размешчаны гарады Сток-он-Трэнт, Бертан-апан-Трэнт, Нотынгем, Гейнсбара.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора