Павел Пракопавіч Рагаво́йРагавой, Павел Пракопавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1895—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі (—) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).

Біяграфія П. П. Рагавой нарадзіўся ў вёсцы Навілаўка Магілёўскай губерні (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу і гарадское вучылішча, у 1915 годзе — настаўніцкую семінарыю. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Сібіры і ТуркестанеСмяян М. І. Акадэмік АН Беларусі Павел Пракопавіч Рагавы (да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці акадэміі аграрных навук Беларусі, № 2, 1995.. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Рыскава Рагачоўскага павета Гомельскай губерніПавел Прокофьевич Роговой // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (сучасная вёска Рыскоў у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці). У 1918 годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, якую скончыў у 1923 годзе. З 1923 года П. П. Рагавой на пасадзе асістэнта кафедры глебазнаўства Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі ў Мінску, з 1925 года Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, адначасова вучоны сакратар камісіі глебава-геалагічнай камісіі ў Інстытуце беларускай культуры. У 1930—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедры глебазнаўства і геалогіі Гомельскага лесатэхнічнага інстытута, адначасова выкладае ў Інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і ўзначальвае працы па глебазнаўстве ў Навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны лесатэхнічны інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск, дзе П. П. Рагавой узначаліў кафедру глебазнаўства Уральскага лесатэхнічнага інстытута і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Строение и водный режим почво-грунтов БССР и их роль в почвообразовании и плодородии почв». У 1944 годзе разам з інстытутам ён вяртаецца ў Мінск. У 1947 годзе П. П. Рагавой абраны членам-карэспандэнтам, у 1953 годзе акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1957—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства, у 1964—1973 гг. загадчык кафедрай глебазнаўства Беларускага тэхналагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць П. П. Рагавой займаўся вывучэннем глеб на тэрыторыі БССР, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыву на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістых зон. Адзін са складальнікаў глебавай карты БССР. У час працы ў Свярдлоўску прымаў удзел у экспедыцыях па вывучэнню лясоў Сярэдняга Урала.

Пад кіраўніцтвам П. П. Рагавога абаронены больш за 30 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага: Глебазнаўства і глебы БССР, 2 выд. — Мн.: Дзяржвыд. Беларусі, 1935. Почвы БССР — Мн.: Изд-во АН БССР, 1952. Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование — Мн., 1957 (у сааўтарстве). Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии — Мн.: Наука и техника, 1972. Почвы Белорусской ССР — Мн.: Ураджай, 1974 (у сааўтарстве). Минералы и химические элементы в профиле сильноподзоленных дерново-подзолистых почв Белоруссии, образовавшихся на лёссовидных породах. (разам з П. С. Самадуравым).

Узнагароды і прэміі Ордэн Леніна (1953) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975)Акадэмік РАГАВОЙ Павел Пракопавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 2 ордэны «Знак Пашаны» (1949, 1966) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Дзяржаўная прэмія БССР (1976) Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР

Памяць У Мінску на доме № 17 па праспекту Незалежнасці, у якім жыў у 1960—1984 гадах П. П. Рагавой, устаноўлена мемарыяльная дошкаПастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 1995 г. № 358 «АБ УВЕКАВЕЧАННІ ПАМЯЦІ П. П. РАГАВОГА».

Літаратура

Роговой Павел Прокофьевич. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С. 32—34. ISBN 978-985-467-707-1

Спасылкі Акадэмік РАГАВОЙ Павел Пракопавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Смяян М. І. Акадэмік АН Беларусі Павел Пракопавіч Рагавы (да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці акадэміі аграрных навук Беларусі, № 2, 1995. Павел Пракопавіч Рагавой у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Роговой, Павел Прокофьевич // Большая биографическая энциклопедия. — 2009.

Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры