Філёўская лінія (; раней Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасля Бутаўскай лініі, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласць — 14,9 км. Колькасць станцый — 13. Гісторыя Участак паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрна» — «Смаленская» пачаў дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Маскоўскага Метрапалітэна. У 1937 быў пабудаваны ўчастак паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», які ўключаў у сабе Смаленскі метрамост. Да 1938 года дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўключала ў сабе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрна», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».

Пад час вайны перагон «Арбацкая»-«Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладвання. Аднак участак «Калінінская» — «Кіеўская» адкрываецца 7 лістапада 1958 года разам з наземным участкам «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адкрываецца станцыя «Філі» У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на ўсход — да станцыі «Піянерская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная». У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага метрамоста на некалькі месяцаў зноў быў зачынены ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай». У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на ўчастку «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» планавалася як часовая канцавая станцыя. У 1990 годзе станцыя «Калінінская» перайменоўваецца, спачатку ў «Ваздвіжанку»(рус.: Воздвиженка), а пасля ў «Аляксандраўскі Сад». У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаванне да Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтра са станцыяй «Дзелавы Цэнтр». У 2006 годзе ўчастак падаўжаецца да станцыі «Міжнародная». Пасля завяршэння будаўніцтва станцыі «Страгіно», 7 студзеня 2008 года, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая з’яўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэння якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, платформа і пераход паміж платформамі.

Дэпо і цягнікі Дэпо, якія абслугоўваюць лінію

"ТЧ-3 Ізмайлава" — 1958—1962 гг. "ТЧ-9 Філі" — з 1962 г.

Колькасць вагонаў у цягніку 4 — 1958—1974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 "Русіч". 6 - 1973.

Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі А/Ам, Б/Бм — 1935—1953 гг. В4 — 1958—1964 гг. Д — 1961—1992 гг. Е — 1986—2007 гг. Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 - 1986–2009 гг. "Русіч" 81-740А/741А — у 2005 - 2006 гг. "Русіч" 81-740.1/741.1 — з 2005 г. 81-717/81-714 — з 2011 г.

У сеціве Афіцыйны сайт Маскоўскага метрапалітэна(на рускай мове)

Катэгорыя:Лініі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1935 годзе Катэгорыя:1935 год у Маскве