«Пушкінская» (, ) — станцыя Аўтазаводской лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазаводской лініі, які ўключаў дзве станцыі. Размешчана паміж станцыямі «Спартыўная» і «Маладзёжная».
Канструкцыя Калонная станцыя мелкага залажэння, трохпралётная, з двума шэрагамі калон, на якія абапіраюцца апорныя рыгелі ў форме выцягнутага паўэліпса.
Выхады Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваннем вул. Прытыцкага і пр. Пушкіна. Да 2005 года «Пушкінская» была канцавой і служыла буйным перасадкавым вузлом для жыхароў заходніх раёнаў Мінска. У 2005 годзе другая лінія была падоўжана на захад трыма станцыямі, і пасажырапаток на «Пушкінскай» некалькі паменшыўся.
Фотагалерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Аўтазаводская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Мінску Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ігара Есьмана