Канстанці́н Гео́ргіевіч Зыра́наў (; нар. , Перм, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца, галоўны трэнер «Зеніта-м». Выступаў за зборную Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).
Кар’ера «Амкар» За свой першы клуб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у перыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расіі.
«Тарпеда» З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпеда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля і адразу пасля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расіі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЕФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.
«Зеніт» У сакавіку 2007 года перайшоў у «Зеніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расіі і уладальнікам Суперкубка краіны. У сезоне 2008 года Канстанцін перамог разам з «Зенітам» Кубак УЕФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ праз некалькі месяцаў і Суперкубак УЕФА.
У 2010 годзе Канстанцін ў складзе свайго клуба паўтарыў поспех 2007 года і зноў стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зеніта» стаў уладальнікам Суперкубка Расіі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клуба ЦСКА.
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 27 мая 2006 года ў матчы супраць зборнай Іспаніі, які скончыўся з лікам 0:0.
Дасягненні Клубныя «Зеніт»: Чэмпіён Расіі (3): 2007, 2010, 2012 Уладальнік Кубка Расіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2008, 2011 Уладальнік Кубка УЕФА: 2008 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2008
Міжнародныя Расія: Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Асабістае жыццё 2 жніўня 2002 года жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманііВ 30 лет жизнь только начинается . championat.ru, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з акна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасняОбвинённая в убийстве дочери Ольга Зырянова умерла в больнице . lenta.ru.
28 жніўня 2008 года ў Канстанціна і ягонай сяброўкі Наталлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 года Канстанцін і Наталля заключылі афіцыйны шлюбКонстантин Зырянов женился. fc-zenit.ru. 9 студзеня 2012 года ў пары нарадзілася дачка ПалінаУ полузащитника «Зенита» Зырянова родилась дочь. championat.com.
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на афіцыйным сайце «Зеніта»
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі