Бі́дэфорд () — горад на паўднёвым захадзе Англіі ў графстве Дэваншыр. Агульнае насельніцтва (2011 г.) - 17 107 чал.

Упершыню ўзгаданы ў 1086 г. як паселішча каля феадальнага маёнтка. У XVI ст. з'яўляўся адным з трох буйнейшых партоў Англіі. Падчас Англійскай рэвалюцыі падтрымаў прыхільнікаў рэспублікі.

У нашы дні з'яўляецца цэнтрам суднабудавання, здабычы гліны і чорнага пігмента.

Горад знакаміты сваімі старымі мастамі і гістарычнымі пабудовамі, у тым ліку крэпасцю перыяда Англійскай рэвалюцыі.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Дэваншыр