«Амкадор» — машынабудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе ў Мінску. Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Мінскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Літве (Вільня), Прыднястроўі (Ціраспаль), Расіі (Арол, Валгаград, Екацярынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Украіне (Кіеў). Валодае 10 даччынымі прадпрыемствамі: «Амкадор-Гандаль», «Амкадор-Дзяржынск» (Мінская вобласць), «Амкадор-Лагойск» (Мінская вобласць), «Амкадор-Літ», «Амкадор-Можа» (Крупкі, Мінская вобласць), «Амкадор-Пінск» (Брэсцкая вобласць), «Амкадор-Спецсервіс», «Амкадор-Унікаб» (Маладзечна, Мінская вобласць), «Амкадор-Унімод», «Амкадор-Шклоў» (Магілёўская вобласць).
Уладальнікам 60 % акцый таварыства з’яўляецца Бірэндра Махата, родзіч — генеральнага консула Непала ў Беларусі.
У студзені 2013 года ў выніку продажу дадатковай эмісіі акцый 53,64 % ад статутнага фонду выкупіла ТАА «Інтэрсервіс»Новикова, Е. В чьих руках теперь «Амкодор» / Елена Новикова // Народная Воля. — 2013. — № 8 (3749). — 29 студзеня. — С. 1..
У сакавіку 2026 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусціў расследаванне, паводле якога нават пасля фактычнай нацыяналізацыі «Амкадора» ў 2025 годзе Аляксандр Шакуцін захаваў кантроль над некаторымі прыбытковымі актывамі, звязанымі з холдынгам.
Генеральныя дырэктары Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў (2020—2022) Дзмітрый Пятровіч Барташэвіч
Міжнародныя санкцыі У 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады і Украіны.
5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна кампаніі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША