Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Суднікі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісным да прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы ў аг. Вязынь.

Настаяцель: протаіерэй Міхаіл ЧурылаЧурило Михаил Николаевич // Маладзечанская епархія, настаяцель храма Свята-Успенская царквы ў аг. Вязынь.

Гісторыя

Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі з яе ўласны домХата з прывідамі і бясследна зніклы пахомаўскі абраз: што прываблівае ўфолагаў у вёскі Вілейшчыны // Рэгіянальная газета. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 г., а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры).

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вертыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер.

Спасылкі

Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён) на сайце Маладзечанскай епархіі

Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Суднікі (Вілейскі раён)