Уладзі́мір Мікі́тавіч Усхо́пчык (нар. ; Ровенская вобласць, УССР, СССР — савецкі і беларускі ваенны. Намеснік міністра абароны РБ.
Служыў у складзе савецкага войска ў Афганістане. У 1990 годе быў камандзірам 107-й мотастралковай дывізыі, якая размяшчалася ў Паўночным гарадку Вільнюса. 13 студзеня 1991 года савецкая бранятэхніка пад яго камандай распачала штурм тэлевежы ў Вільнюсе. Загінула 16 чалавек.
Дасюль знаходзіцца ў літоўскім вышуку.
У студзені 2010 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася дапамагаць Літве па справе 13 студзеня і выдаць для суду Уладзіміра Усхопчыка і Станіславу Юонене. «Выкананне просьбы Літвы па гэтай справе супярэчыла б асноўным прынцыпам законаў Рэспублікі Беларусь»Усхопчыка не выдадуць, бо ён бараніў СССР // Наша Ніва 5 студзеня 2010.
Спасылкі
Катэгорыя:Генералы Беларусі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь