Пётр Антонавіч Порта (1780 — пасля 1865) — беларускі архітэктар.
Біяграфія У 1834—1842 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар. У 1830—1835 гадах архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса.
Творчасць
Работы на Беларусі: перабудова касцёла Полацкага езуіцкага калегіума ў праваслаўны сабор Св. Мікалая (1831—1838), праект мураванай 5-купальнай царквы для Лепеля (1835), перабудова езуіцкага вучылішча ў Віцебску ў будынак мужчынскага духоўнага вучылішча (1841). Побач з культавымі праектаваў грамадзянскія дзяржаўныя пабудовы, распрацоўваў праекты па прыватных заказах.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Полацкія епархіяльныя архітэктары