Юлій Платонавіч Пурэ́цкі (нар. , г. Ташкент — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік Узбекскай ССР (1972).
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут. У 1945—1969 гадах працаваў у праектных арганізацыях Ташкента. У 1975—2000 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (кіраўнік майстэрні).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць Асноўныя работы ў Мінску: ТЭА генплана Мінска (1982, кіраўнік аўтарскага калектыву), генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны (1982, прэмія Савета Міністраў СССР, 1985), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Мінска (1983, у сааўтарстве), шэрагу жылых раёнаў, галіновыя схемы перспектыўнага развіцця Мінска (1983—1985). Адзін з аўтараў генеральнага плана Ташкента (1971, прэмія Савета Міністраў СССР), планіроўкі і забудовы цэнтра Ташкента (1975, Дзяржаўная прэмія СССР 1975). Аўтар прац у галіне горадабудаўніцтва.
Творы Научно-методические основы разработки генерального плана Минска и его пригородной зоны // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1982. № 2; Основные принципы формирования центра Минска (разам з М. Ц. Гардзеенкам) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1984. № 2.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Ташкента