Леанід Якаўлевіч Сагалаў (, г. ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1963 годзе БПІ. 3 1963 года працаваў у БелНДІПдзіпрасельбуд, з 1967 у інстытуце «Белпрампраект», з 1971 у Саюзмашпраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў Беларускага філіяла Дзіпрамяса.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя работы: будынак інстытута «БелНДІПдзіпрасельбуд» (1973), інжынерны корпус завода «Прамсувязь» (1973), лабараторны корпус Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі (1972), гармалзавод № 3 (1983) у Мінску, гармалзаводы ў Гомелі, Слуцку (1980—1982); карпусы Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне (1977, усе ў сааўтарстве), прыладабудаўнічыя заводы ў Волагдзе, Растове Вялікім, Рагачове (1973—1976); вытворчы і інжынерны карпусы прадпрыемстваў машынабудавання і прыладабудавання ў Новасібірску, Барнауле, Казані, Мінску, Брэсце, Гомелі (1973—1976); прадпрыемствы мясной і малочнай прамысловасці ў Барысаве, Бярозе, Слуцку, Віцебску, Баранавічах, Клецку, Полацку, Гродне, Навагрудку і інш. (1978—1990).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Слуцка Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Архітэктары Барнаула Катэгорыя:Архітэктары Казані Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Бярозы Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Клецка Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі