Віктар Васілевіч Ягадні́цкі (нар. , в. Раманаўка, Семяціцкі раён, Беластоцкая вобласць, цяпер Польшча) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Галоўны архітэктар г. Джэзказган (Казахстан; 1961—1966), галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні Закарпацкага філіяла Дзіпраграда г. Ужгарад (1966—1971), кіраўнік групы ў інстытуце «Мінскпраект» (1971—1974), з 1974 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама.

Пасля працаваў галоўным спецыялістам па архітэктуры ў інстытутах «Віцебскграмадзянпраект», «Віцебсксельбудпраект», выкладаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжыУшел мудрец, наставник, вожак….

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў г. Віцебск.

Памёр у 2018 годзе.

Творчасць

Асноўныя работы: рэстаран «Верхавіна» ў Кіеве (1967), гасцініца «Дружба» (1971), музей народнага дойлідства ў г. Ужгарад (1969), аўтавакзал «Усходні» у Мінску (1982, у сааўтарстве), у Глыбокім (1979, у сааўтарстве з І. Панамаровым, Р. Махмутавым), помнік Віцебскія «вароты» (1977, з У. І. Чарняўскім), Помнік вызваліцелям у Оршы (1978), Музей партызанскай славы ў пас. Ушачы Віцебскай вобласці (1983), піянерскі лагер у Шумілінскім раёне (1980), помнік А. С. Пушкіну (1989, І. Казак), помнік дзецям Шмырова (Бацька Мінай) у г.п. Сураж (1984), помнік Ефрасінні Полацкай у дворыку БДУ (1999, скульптар Ігар Голубеў).

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1978).

Літаратура

Спасылкі Ушел мудрец, наставник, вожак…

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Жэзказгана Катэгорыя:Архітэктары Ужгарада Катэгорыя:Архітэктары Глыбокага Катэгорыя:Архітэктары Кіева Катэгорыя:Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа