Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя Пабудаваны ў 1910 годзе на Віленскай вуліцы пабудаваны як жылы, даходны дом. Па некаторых звестках належаў прадпрымальніку Ш. Бруку. Выкарыстоўваўся як жылы з рознымі ўстановамі на першым паверсе. У 1915—1916 гг. вядомы «номера Брука». Некаторы час у якасці гасцініцы арандуецца Сарай Кац. У 1924 г. нацыяналізаваны. Па некаторых звестках апошнім уладальнікам з’яўляўся Літвін Ізраіль Бэр Файбышаў.
У час Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны. Адбудаваны ў 1948 г. У савецкія часы верхні паверх быў жылым, на ніжнім паверсе размяшчаліся ветэрынарная аптэка, віна-гарэлачная крама, празваная гараджанамі «на паўгары».
У 1985 годзе з яго выехалі апошнія жыхары, пасля чаго доўгія гады стаяў закінутымОдному из домов по улице Лазаренко вернут прежний облик .
У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткайМагілёўскі квартал старых камяніц, які хавалі ад Лукашэнкі, разбураецца.
У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцейЗдания по улице Лазаренко в Могилеве лишили статуса историко-культурных ценностей .
У 2014 годзе «Цэнтр па рэстаўрацыі» распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага рашэння комплекснага ўзнаўлення будынкаў № 13 і 15 з мэтай аб’яднання іх у адзіны архітэктурны комплекс. Будынак быў выкуплены кампаніяй «Сектар» за 770 мільёнаў беларускіх рублёў, пачалася рэканструкцыя. Інвестар уклаў у аб’ект больш за 3 мільярды рублёўРаботы по восстановлению исторического здания в центре Могилева приостановили . Над домам быў дабудаваны яшчэ адзін паверх, зроблена прыбудова з тарца, драўляныя перакрыцці былі заменены на жалезабетонныя. Паводле кіраўніка абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзіміра Краўчанкі гэта павялічыла нагрузку на сцены, у выніку па іх пайшлі трэшчыны, уласнік таксама не ўмацоўваў падмурак.
Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзанансСнести нельзя реконструировать. Исторические здания в Могилеве продали за 1,1 млрд рублей . Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэннеВ Могилеве удалось отстоять дома, которые являются историко-культурной ценностью.
У 2015 годзе ў сувязі з прадпісаннем Міністэрства культуры будаўніцтва было спыпынена. Кампанія ж, якая выкупала будынак, у той час ужо знаходзілася ў стадыі банкруцтва.
Архітэктура Помнік архітэктуры эклектыкі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Лазарэнкі, з цэглы, атынкаваны, з вылучаным цокальным паверхам у ніжняй частцы пабудовы. Галоўны фасад выдзелены рызалітам на дзве восі, завершаным трохвугольным франтонам з прамавугольнай аркай на першым паверсе. На 4-й, 10-й, 15-й восях — балконы з каванымі агароджамі. Паверхі падзелены шырокім карнізным паяском з вылучанымі падаконнымі нішамі. Аконныя праёмы першага паверха розныя па памерах і форме, другога — прамавугольныя. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:1910 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе