Малыя Ча́ны () — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Новасібірскай вобласці, у бяссцёкавай вобласці міжрэчча рэк Об і Іртыш (у Барабінскай нізіне).
Плошча паверхні возера 200 км². Даўжыня 21,5 км, найбольшая шырыня 12 км. Сярэдняя глыбіня 1,4 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27 км³. Плошча вадазбору 20 100 км². У жыўленні пераважае снегавое. Замярзае возера ў канцы кастрычніка — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Возера эўтрофнае. У Малыя Чаны ўпадае рака Чулым. Пратокай злучаецца з возерам Чаны.
Каля возера знаходзяцца населеныя пункты Гарадзішча, Шырокая Кур’я, Гарнасталіха.
Літаратура Малые Чаны //
Спасылкі
Измайлова А. В. Малые Чаны // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Малые Чаны // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Азёры Новасібірскай вобласці