Астро́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Астрошыцы. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына і ЧудзенічыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Лагазінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына, Рэбрышча і ЧудзенічыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. 11 верасня 2012 года ліквідаваны пасёлак КавалеўшчынаРешение Логойского районного Совета депутатов от 11 сентября 2012 г. № 155 Об упразднении поселка Ковалевщина Острошицкого сельсовета Логойского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1569 чалавек, з іх 92,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 0,7 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1698 чалавек.

Сельгаспрадпрыемствы: СК «Астрошыцы» ААТ «Мінскі КХП» СК «Трайпл-Агра»

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе