Юрке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Юркевічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 верасня 1968 года ў склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя МілевічыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юркевіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў. 26 сакавіка 1987 года — у склад Ленінскага сельсавета вёскі Наваленін і СукачыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Людзяневіцкага сельсавета перададзены вёскі Лагвошчы, Падвосце, ПясчанікіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .
Насельнітва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 949 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,8 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 699 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе