Пераро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Перароў.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР . На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты. 27 снежня 2022 года Перароўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Азяранскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года 673 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,5 % — беларусы, 0,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 458 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе