Ежы Гофман (Офман) (, каля 1597, Жамойць — 4 кастрычніка 1668, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 4 лістапада 1614 г. у Вільні. Прэфект школ у Крожах (1627—1629), суперыёр у Варні (1629—1631), прыдворны місіянер епіскапа Абрагама Войны у Крожах (1630—1631). Прафесар Св. Пісання (1631—1633) і маральнай тэалогіі (1636) Віленскай акадэміі, а потым рэктар Нясвіжскага (1637—1637) і Полацкага (1638—1640) езуіцкіх калегіумаў. Сакратар правінцыяла (1652—1655), а ў 1652 г. — разам з Жыгімонтам Лаўксмінам прадстаўляў Літоўскую правінцыю Ордэна на Х Генеральнай кангрэгацыі ў РымеGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума