Севір — карта Юты () — рака ў заходняй частцы штата Юта, ЗША. Упадае ў бяссцёкавае возера Севір. Даўжыня — 616 км; плошча басейна — амаль 29 977 км². Гэта самая доўгая рака, якая цалкам працякае па тэрыторыі Юты.
Бярэ пачатак на паўночным захадзе акругі Кейн і цячэ на поўнач, па тэрыторыі акругі Гарфілд, а затым па мяжы акругаў Гарфілд і Пают, дзе рака спускаецца ў вузкі каньён Сёрклвіл, які выходзіць у даліну Сёркл. Далей цячэ ў паўночна-ўсходнім напрамку, працякае праз горад Джанкшн, дзе прымае прыток Іст-Форк і ўтварае вадасховішча Пают. Далей цячэ на поўдзень, праз акругу Пают, ля горада Севір рака спускаецца ў каньён, далей зноў адхіляецца на паўночны ўсход і працякае праз гарады Рычфілд і Салін.
Катэгорыя:Рэкі Юты Катэгорыя:Вялікі Басейн