Дубайскі метрапалітэн — сістэма метрапалітэна ў горадзе Дубай (ААЭ).

Апісанне У большай частцы лініі з’яўляюцца надземнымі і праходзяць па эстакадзе, а ў цэнтры горада невялікі ўчастак — пад зямлёй.

Электрацягнікі метро функцыянуюць у цалкам аўтаматычным рэжыме без машыністаў.

Лініі Лінія № 1 (чырвоная) — 29 станцый, 52 кіламетры. Адкрылася 9 верасня 2009 года. Лінія № 2 (зялёная) — 20 станцый, 23 кіламетры. Адкрылася 9 верасня 2011 года. Вядзецца таксама будаўніцтва іншых ліній.

Гл. таксама Дубайскі метрапалітэн

Катэгорыя:Метрапалітэн Катэгорыя:Транспарт у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Катэгорыя:Дубай (горад) Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе