Гальян Лагоўскага, або амурскі гальян (Phoxinus lagowskii) — рыба сямейства карпавых, род Гальяны (Phoxinus).
Характэрныя прыкметы Бакавая лінія поўная. Па баках цела светлая палоска, часам рэдка раскіданыя дробныя чорныя плямы. Даўжыня да 17,5-20 см.
Распаўсюджанасць Верхняе цячэнне Лены, басейн Амура і рэкі Амурскага лімана.
Лад жыцця Аддае перавагу хуткаплынным халодным рэкам. Нераст увясну, парцыённы. Харчуецца бентасам, паветранымі казуркамі, маладняком і ікрой ласосевых. З'яўляецца ежай для шматлікіх драпежных рыб.
Гаспадарчае значэнне Не мае гаспадарчага значэння.
Літаратура
Спасылкі
Гальян Лагоўскага на сайце EOL
Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей