Дэн Ліцзюнь (трад. 鄧麗君, спрошч. 邓丽君, піньінь Dèng Lìjūn, сіст. Пал. Дэн Ліцзюнь, POJ Tēng Lē-kun; , в. Цяньян (田洋 Tiányáng) павета Юньліньна на Тайвані — ) — папулярная кітайская спявачка, таксама вядомая ў Японіі і на Захадзе як Тэрэза Тэн ці Тэрэза Тэнг (яп. テレサ・テン, англ. Teresa Teng).

Бацькі родам з кантынентальнай часткі Кітая, з правінцыі Хэбэй. У яе было 4 старэйшыя браты і адзін малодшы. Бацька — афіцэр арміі Гаміньдана.http://russian.cri.cn/841/2012/05/04/1s425838.htm

Спявала на пекінскай, тайваньскай і кантонскай кітайскіх мовах, а таксама на японскай, інданэзійскай і англійскай.

Вядомая павольнымі песнямі пра каханне, сярод якіх «Калі ж ты прыдзеш?» (何日君再來 Hé rì jūn zàilái?) і «Няхай месяц адлюстроўвае маю душу» (月亮代表我的心).

Памерла ад астмы.

Цэнзура Шмат песень Тэрэзы Тэн былі забароненыя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і на Тайвані.

Так, на Тайвані былі забароненыя песні «Калі ж ты прыйдзеш?» (何日君再來, піньінь Hé rì jūn zàilái?), бо іерогліф 君 (кіт. jūn; літаральна «пан, шляхціч», выкарыстоўваецца як зварот) гучыць таксама, як іерогліф «армія, войска» (軍, піньінь jūn), таму ў песні можна было пачуць «Калі ж прыйдзе армія?». Таксама былі забароненыя тайваньскамоўная песня «Гарачыя мясныя піражкі» (燒肉粽, POJ Sio bah-chàng), якая спявалася ад імя дзяўчыны, што не змагла знайсці працу і вымушаная прадаваць піражкі, і песня «Неба цёмнае» (天黑黑, POJ Thiⁿ ȯ-ȯ), бо яны разглядаліся як прыхаваная крытыка ўлады.http://www.zonaeuropa.com/20070715_1.htm

У КНР яна была забароненая як «буржуазная спявачка».

Нягледзячы на забароны, яна была вельмі папулярнай, як у КНР, так і ў Кітайская Рэспубліцы, таму ўзнікла фраза: «Дэн Сяапін правіць днём, Дэн Ліцзюнь правіць ноччу»Reed, Barbara Edith. Davison, Gary Marvin. 1998. Culture and Customs of Taiwan, Greenwood Press. ISBN 0-313-30298-7.

Спасылкі . Фонд Тэрэзы Тэнг «Teresa Teng Foundation». Успаміны пра Тэрэзу Тэнг .

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу Кахаку ута гасэн Катэгорыя:Акцёры Тайваня Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Тайваня Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Японіі Катэгорыя:Тэрэза Тэнг Катэгорыя:Памерлі ад астмы