Вялі́кае Марско́е возера (, ) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, у Ніжнекалымскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція), у басейне ракі Вялікая Чукочая.
Возера знаходзіцца за Палярным кругам, у паўночна-ўсходняй частцы Калымскай нізіны. Плошча яго паверхні складае 205 км. Даўжыня 17,5 км, найбольшая шырыня 15 км. Плошча вадазбору 382 км². Катлавіна возера мае авальную форму, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія парэзаная слаба. Берагі нізкія. Жыўленне вадой дажджавое і снегавое, з перавагай снегавога. Замярзае возера ў верасні — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы чэрвеня. У возера ўпадае рака Вірлэляхгуэм, выцякае рака Анкаваам (Марская). За 3 км ад Вялікага Марскога знаходзіцца возера Малое Марское.
У 1994 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Саха (Якуція) Вялікаму Марскому возеру нададзены статус асабліва ахоўваемай тэрыторыі — унікальнага возераИАС «ООПТ России».
Літаратура Морские озёра //
Спасылкі
Измайлова А. В. Большое Морское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» БОЛЬШОЕ МОРСКОЕ, ОЗЕРО // Сетевое издание «YSIA.RU» Реестр ООПТ // ГБУ РС(Я) «Дирекция биологических ресурсов и особо охраняемых природных территорий Минприроды РС(Я)»
Катэгорыя:Азёры Якуціі