Тадэвуш Клюкоўскі (, ; 21 сакавіка 1726, Беларусь — 6 мая 1781, Віцебск) — езуіцкі святар і педагог.
Біяграфія Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1743 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі і гісторыі ў Нясвіжы (1756—1757) і Плоцку (1757—1758), прэфект школ у Менску (1765—1769)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1774—1775 гг. працаваў у Полацкім езуіцкім калегіумеCatalogus Jesuitarum in Alba Russiae. Anno 1775. , а ў 1776—1777 гг. — суперыёр рэзідэнцыі езуітаў у МсціславеCatalogus Personarum et Officiorum Vice-Provinciae Alba-Russiae ex anno 1776 — in annum 1777. .
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума