Радоўка бела-карычневая (Tricholoma albobrunneum) — від шапкавых базідыяльных грыбоў з роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка грыба дыяметрам 4—9 см, спачатку пукатая, потым пукатая з бугром, каштанава-карычневага колеру, трохі ліпкая. Мякаць белая, пад скуркай каштанава-карычневатая, з мучным пахам і смакам. Ножка цыліндрычная, суцэльная, 1—2 см у дыяметры і 4—6 см у даўжыню. Колер ножкі белы або з адценнем шапкі грыба. Пласцінкі белыя з чырванавата-бурымі плямамі, частыя, прырослыя. Споры гладкія, бясколерныя.

Расце ў хвойных, пераважна сухіх сасновых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — верасні.

Ядомы грыб. Па іншых дадзеных (Maser, 1967) — ядавіты.

Літаратура

Катэгорыя:Радоўка Катэгорыя:Грыбы Еўразіі