Пі́нскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні, якая існавала ў 1793—1920 гадах. Цэнтр — горад Пінск. У 1797 годзе плошча павета каля 10 тыс. км².

Гісторыя У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай большая частка Пінскага павета адышла да Расійскай імперыі. У 1795 годзе павет утвораны паўторна: на поўначы да яго далучана частка Навагрудскага павета, усходняя частка вылучана ў Давыд-Гарадоцкі павет, паўднёвая частка перададзена ў Ровенскі павет. 3 1796 года ў Мінскай губерні.

3 18 сакавіка 1921 года павет у складзе Палескага ваяводства Польшчы.

Насельніцтва Паводле дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 230,8 тыс. чал., у тым ліку беларусаў — 74,3 %; яўрэяў — 19,5 %; рускіх — 2,6 %; палякаў — 2,6 %.

У павятовым горадзе Пінску пражывала 28 368 чал.Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей. Мелася 11 мястэчак, 75 сёл, 292 вёскі, 191 фальварак.

Карэннае насельніцтва Карэннымі жыхарамі павета з’яўляліся пінчукі (палешукі). Святар і этнограф Дзмітрый Булгакоўскі, які вывучаў Пінскі павет у 1870-я гады, адзначаў, што мясцовае насельніцтва значна адрознівалася ад жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі сваімі бытавымі асаблівасцямі, мовай і вонкавым выглядам. Булгакоўскі падкрэсліваў, што праз непраходныя балоты і лясы пінчукі стагоддзямі жылі замкнёна, што дазволіла ім захаваць даўнія звычаі і першабытны светапогляд без значнага вонкавага ўплыву.

Іх мова (мясцовы дыялект) уяўляла сабой глыбокую архаіку і захоўвала мноства царкоўнаславянскіх і старажытнарускіх слоў. Паводле фанетыкі і граматыкі гаворка пінчукоў утрымлівала ў сабе пераходныя элементы паміж беларускай і ўкраінскай мовамі, напрыклад, цвёрдае вымаўленне «р», «ч», «ш», а таксама змякчэнне гартанных гукаў.

У побыце пінчукі вызначаліся незвычайнай працавітасцю, але пры гэтым пакорлівасцю лёсу. Неўраджаі, пастаянныя паводкі і балотная ліхаманка (якую мясцовыя звалі «калятухай» ці «трасцай») былі звычайнымі з’явамі ў іх жыцці. Летняя праца на балотах была настолькі цяжкай, што знайшла адбітак у глыбока меланхалічным народным фальклоры. Разам з тым пінчукі шчыра захоўвалі багатыя традыцыі каляндарна-абрадавага цыклу: калядаванне, ваджэнне «казы» (з драўлянай маскай), святкаванне Тройцы з унікальным мясцовым абрадам «Ваджэнне Куста» і развітую пахавальную абраднасць.

Адміністрацыйны падзел Пасля 1861 года ўключаў 23 воласці:

Дабраслаўская — Дабраслаўка, Дубайская — Бродніца, Жабчыцкая — Жабчыцы, Кажан-Гарадоцкая — Кажан-Гарадок, Кухацкавольская — , Лагішынская — в. Мокра-Дуброва, Лемяшэвіцкая — Лемяшэвічы, Лунінская — Лунін, Любяшоўская — Любяшоў, Марачнянская — Марочна, Пагост-Загародская — Пагост Загародскі, Парэцкая — Парэчча, Пінкавіцкая — Пінкавічы, Плотніцкая — Плотніца, Радчыцкая — Радчыцк, Святавольская — Святая Воля, Ставоцкая — мяст. Чэнчыцы, Столінская — Столін, Угрыніцкая — Угрынічы, Хатыніцкая — Хатынічы, Хойнаўская — Хойна, Целяханская — Целяханы, Церабяжоўская — Церабяжоў.

Ураднікі павета Пінскія павятовыя маршалкі

Крыніцы

Літаратура

Раюк, А. Р. Мясцовая эліта Пінскага павета ў 1820—30-я гг. / А. Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 27 апр. 2007 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2007. — С. 253—256. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246. Раюк А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63. Раюк А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.

Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні Катэгорыя:Гісторыя Пінска