Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019 — спаборніцтва сярод фігурыстаў еўрапейскіх краін, якое прайшло ў Мінску на «Мінск-Арэне» з 21 па 27 студзеня 2019 года. Спартсмены выступілі ў чатырох катэгорыях: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне і танцы на лёдзе.

Удзельнікі 145 спартсменаў прадставілі 34 краіны, сярод іх 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар у танцах на лёдзеzviazda.by.

Расклад 21 студзеня: афіцыйная трэніроўка. 22 студзеня: афіцыйная трэніроўка. 23 студзеня: 11:00. Жанчыны. Кароткая праграма; 18:00. Цырымонія адкрыцця; 18:45. Пары. Кароткая праграма. 24 студзеня: 12:00. Мужчыны. Кароткая праграма; 19:00. Пары. Адвольная праграма. 25 студзеня: 11:30. Танцы на лёдзе. Рытмічны танец; 18:00. Жанчыны. Адвольная праграма. 26 студзеня: 11:15. Мужчыны. Адвольная праграма; 16:25. Танцы на лёдзе. Адвольны танец. 27 студзеня: 15:00. Гала-канцэрт.

Пераможцы і прызёры Мужчыны Хаўер Фернандэс Аляксандр Самарын Матэа Рыца Жанчыны Соф'я Самадурава Аліна Загітава Вівека Ліндфарс Спартыўныя пары Ванэса Джэймс / Морган Сіпрэ Яўгенія Тарасава / Уладзімір Марозаў Аляксандра Байкова / Дзмітрый Казлоўскі Танцы на лёдзе Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізерон Аляксандра Сцяпанава / Іван Букін Шарлен Гіньяр / Марка Фабры

Чэмпіёнам Еўропы ў сёмы раз стаў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога гэты турнір стаў апошнім у прафесійнай кар'еры спартсмена. Стаць сяміразовым чэмпіёнам Еўропы атрымлівалася да гэтага толькі расіяніну Яўгену Плюшчанку. Але Фернандэс адзіны, каму ўдалося перамагчы на ​​кантынентальным турніры сем разоў запарzviazda.by.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Інфаграфіка БелТА

Катэгорыя:Студзень 2019 года Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2019 годзе Катэгорыя:Спартыўныя спаборніцтвы ў Мінску Катэгорыя:Фігурнае катанне Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Беларусі Катэгорыя:2019 год у Мінску