Вуліца Арклю (традыцыйная беларуская назва — Ко́нская ву́ліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7.; ) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае рог вуліц Вялікай і Нямецкай і Ратушная плошча з вуліцамі Усіх Святых і Базыльянскай.
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасцей вылучаўся касцёл Святога Язэпа Рамесніка, зруйнаваны расійскімі ўладамі.
Гісторыя У другой палове XIX ст. улады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
У 1884—1898 гадах у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы менеджменту. У верасні 2010 года тут адбылося адкрыццё памятнай шыльды ў гонар Ф. Багушэвіча, на якой прысутнічала беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛатушкамЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні , TUT.BY, 24 лютага 2011..
Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатра мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліца Кармеліцкая, з левага — вуліца Гетманская і завулак Гасціны.
Будынкі
Няцотны бок № 5 (Рудніцкая вуліца, 8) — палац Агінскіх. У сярэдзіне XVII—XVIII стагоддзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніцаў. У першай палове XVIII ст. збудавалі вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем. Пазней будынкі рэканструявалі ў стылі класіцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Моладзевы тэатр.
Цотны бок № 4 — дом Ціхановіча. У канцы XV—XVI стагоддзях збудавалі аднапавярховы паўночны корпус. У сярэдзіне XVI ст. будынак рэканструявалі і пашырылі. У канцы XVI ст. збудавалі паўднёвы корпус і мур. У канцы XVII ст. камяніцай валодаў купец Ціхановіч, у 1777 годзе яна перайшла да бурмістра Ф. Касадубскага, у 1787 годзе — да бурмітстра Яна Дубінскага. № 16 — дом з двух карпусоў, збудаваны ў XV—XVI стагоддзях. У XVII—XVIII ст. камяніцай валодалі базыльяны. № 20 — Бібліятэка музыкі і мастацтва
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Вільні