Няме́цкая ву́ліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7., таксама вуліца Во́кіечу () — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае скрыжаванне вуліц Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з Ратушнай плошчай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — гарадская ратуша, ад якой пачынаецца вулічная траса, а таксама лютэранская кірха і палац Тызенгаўзаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя У часы вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў гэтай частцы Вільні пачалі масава сяліцца купцы і рамеснікі з ганзейскіх гарадоў, што і дало назву вуліцы.

Згодна з дакументамі «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», у старажытных актах віленскага войтаўства яна называлася Platea alemanica і almanicalis. На знакамітым плане Вільні Браўна яна пазначана як Die Deutsche Gasse (Нямецкая вуліца) і Die Müntze (Манетная). Другая назва звязана з тым, што менавіта на гэтай вуліцы ў XVI стагоддзі размяшчаўся Віленскі манетны двор, якім паспяхова кіравалі падскарбі земскі літоўскі Іван Гарнастай і каралеўскі сакратар Ёст Дэцый.

Вуліца была галоўным гандлёвым і фінансавым цэнтрам Вільні. Тут узводзілі свае рэзідэнцыі найбагацейшыя магнацкія роды. Паводле гістарычных дакументаў, у XVI—XVII стагоддзях на Нямецкай вуліцы стаялі камяніцы і палацы князёў Слуцкіх, Тышкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў, Вайшнаровічаў і іншых знатных асоб. Ужо ў XVI стагоддзі ў дамах на Нямецкай вуліцы з’явіліся першыя драўляныя водаправодныя трубы.

У часы Другой сусветнай вайны нацысты стварылі яўрэйскае гета з абодвух бакоў вуліцы. У выніку ваенных разбурэнняў з правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы ўтварыліся вялікія пусткі. Савецкія акупацыйныя ўлады планавалі знішчыць частку Старога Места і пракласці трасай вуліцы шырокую магістраль да Зялёнага моста. У 1950—1960-х гадах у выніку руйнавання часткі гістарычных будынкаў з паўночна-ўсходняга боку вуліца стала ў чатыры разы шырэйшай.

Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Вялікай вуліцай. З правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўднёва-заходняга боку — цотная нумарацыя.

З левага боку адыходзяць вуліцы Ятковая і Святога Мікалая.

Усярэдзіне вуліцы размяшчаецца бульвар з фантанам, лаўкі і веласіпедная дарожка. З правага боку бульвару рух аўтамабільнага транспарту ад Ратушы і вуліцы Вялікай у паўночным кірунку двухбаковы, ад перакрыжавання вуліц Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з левага боку — у адным кірунку, у бок скрыжавання з вуліцай Рудніцкай.

Будынкі

Няцотны бок

№ 1, 3, 5, 7, 11, 13, 15 — жылыя дамы з крамамі і паштовым аддзелам, збудаваныя па Другой сусветнай вайне на месцы зруйнаванай гістарычнай забудовы

Цотны бок

№ 2 — палац мастацкіх выставак, збудаваны ў 1965—1967 гадах № 4 — кутні 3-павярховы старасвецкі дом на рагу з Ятковай вуліцай № 6 — кутні 3-павярховы старасвецкі дом на рагу з Ятковай вуліцай № 8 — дом скарбніка Л. Тышкевіча № 10, 12, 14 — карпусы дома Пацеяў № 16 — дом Кішкаў № 18 — кутні 3-павярховы старасвецкі дом на рагу з вуліцай Святога Мікалая № 18а — кутні дом на рагу з вуліцай Святога Мікалая № 20 — Евангеліцка-лютэранская царква (гістарычны Саскі збор). Паводле дакументаў, гэты храм і прылеглыя будынкі ўтваралі адзін з галоўных цэнтраў лютэранства ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пры царкве дзейнічаў двухпавярховы прыходскі дом. № 22 — дом Попінга № 24 — дом Гозія

№ 26 — дом Мюлераў. Камяніцу збудавалі ў 1521 годзе. Пазней яна неаднаразова змяняла гаспадароў (Флемінгі, Бжастоўскія, Пацім), пакуль не стала ўласнасцю доктара філасофіі і медыцыны П. Мюлера, які ў 1675 годзе перадаў будынак лютэранскай грамадзе. Сучаснае аблічча будынак набыў па перабудове паводле праекту архітэктара А. Касакоўскага (1773). У 1840—1858 гадах туту жыў кампазітар Станіслаў Манюшка, зяць Мюлера. У прасторных залах гэтага будынка адбываліся спектаклі, канцэрты, маскарады і гастрольныя выступленні замежных артыстаў. Тут ставіліся драматычныя творы Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які некаторы час жыў на супрацьлеглым баку гэтай жа вуліцы. № 28 — палац Тызенгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII ст. уладальнікам дома стаў магнат і асветнік Антоній Тызенгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і яго смерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генеральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манументальнымі класічнымі фасадамі і сіметрычнай кампазіцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 года. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўраваліЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу , TUT.BY, 29.03.2011..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Вільні