Іон Нікалаеску (нар. , Кішынёў, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік нідэрландскага клуба «Херэнвен» і нацыянальнай зборнай Малдовы.

Клубная кар’ера Выхаванец кішынёўскага «Зімбру», дэбютаваў у камандзе 20 мая 2016 года ў матчы супраць «Акадэміі», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Выступаў таксама за другую каманду «Зімбру-2». У сезоне 2018 года замацаваўся ў асноўным складзе першай каманды, у 12 матчах забіў 5 галоў.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска"Шахтер" подписал молдавского форварда. У салігорскай камандзе стаў звычайна выхадзіць на замену. У першай палове 2019 года працягваў выкарыстоўвацца як ігрок ратацыі, а з чэрвеня стаў выступаць за дубль.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»"Шахтер" отдал нападающего в аренду "Витебску", дзе стаў асноўным нападнікам, забіў 9 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасні 2020 года перайшоў у славацкі клуб ДАК 1904Лучший бомбардир "Витебска" Ион Николаеску уехал в Словакию в "ДАК 1904".

Са студзеня 2022 года на правах арэнды гуляў за ізраільскі «Макабі» з Петах-Тыквы, забіў 5 галоў, што не выратавала каманду ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2022 года вярнуўся ў ДАК 1904, дзе пачаў сезон 2022/23, а ў верасні 2022 года перайшоў у іерусалімскі «Бейтар».

У жніўні 2023 года стаў іграком нідэрландскага «Херэнвена».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Малдовы.

8 верасня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Люксембурга (0:4).

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Славакіі: 2020/21 Уладальнік Кубка Ізраіля: 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Малдовы Катэгорыя:Ігракі зборнай Малдовы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Зімбру Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК ДАК 1904 Дунайска-Стрэда Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква Катэгорыя:Ігракі ФК Бейтар Іерусалім Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен