Гета ў Мар’інай Горцы — яўрэйскае гета, якое было створана пад час Другой Сусветнай вайны ў г. Мар’іна Горка германскимі акупантамі.

Гета было створана амаль адразу пасля захопу гораду немцамі ў 1941 годзе. Па ўспамінах сведак, у яго трапіла каля 80 чалавек. Габрэйскія сем’і пасялілі ў доме пісьменнікаў (зараз абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы»).

Ліквідацыя

22 верасня (28 верасня) 1941 года габрэі з Мар’інай Горкі былі адпраўлены грузавікамі з плошчы Леніна, а з Пухавічаў былі дастаўлены канвоем. Пад кіраўніцтвам брыгаднага фюрара СС Карла Зенера, немцамі была праведзена аперацыя па расстрэле. Габрэі былі пахаваны ў дзвюх ямахhttps://www.yadvashem.org/untoldstories/database/murderSite.asp?site_id=677.

Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць габрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск.

Памяць У 1966 годзе на месцы расстрэлу ва ўрочышчы «Папова горка» пастаўлены абеліск.

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Мар’іна Горка Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе Катэгорыя:Гісторыя Мар’інай Горкі