Галоўны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі — будынак у г. Горкі, размешчаны па адрасе вул. Мічурына, 5. Пабудаваны ў 1965 г. з цэглы.

Архітэктура Будынак прамавугольны ў плане. Уключае 2 пяціпавярховыя і трохпавярховы аб’ёмы. Вырашаны ў лаканічных архітэктурных формах без дэкаратыўнага афармлення. Галоўны фасад рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны казырком. У пяціпавярховых аб’ёмах размешчаны адміністрацыйныя памяшканні, аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, у трохпавярховым — актавая зала на 1000 месцаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:1965 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія