«Белка і Стрэлка. Зорныя сабакі» — першы расійскі поўнаметражны камп'ютарны анімацыйны фільм з магчымасцю прагляду ў фармаце 3D. Рэжысёры: Святаслаў Ушакоў і Іна Еўланнікава. Прэм'ера на кінаэкранах Расіі адбылася 18 сакавіка 2010 года. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і прымеркаваны да 50-годдзя палёта беспародных сабак Белкі і Стрэлкі на савецкім касмічным караблі «Спутнік-5».

Фільм зняты пры падтрымцы Міністэрствы культуры Расійскай Федэрацыі і Федэральнага касмічнага агенцтва «Раскосмас». Праект — стварэнне камп'ютарнага мультфільма, сюжэт якога цесна звязаны з рэальнымі гістарычнымі падзеямі, рэалізаваны ў Расіі ўпершыню. Вытворчасць карціны ажыццявілі кінастудыя «Цэнтр нацыянальнага фільма» сумесна з ТАА «ЦНФ-Аніма» (у цяперашні час перайменаваная ў «КіноАціс»). Мультфільм разлічаны на дзіцячую аўдыторыю і мае некаторыя неадпаведнасці з гістарычнымі дадзеныміПадрабязней у раздзеле Недакладнасці. Узроставых абмежаванняў нямаЛіцэнзійны DVD. Дыстрыб'ютар — канцэрн «Відэасэрвіс».

Унікальнасць мультфільма для расійскай анімацыйнай індустрыі ў тым, што ён выйшаў у пракат у асобных краінах за межамі Расіі і СНД. Быў паказаны больш чым у 160 краінах свету і пераведзены на 45 моў. У асноўным атрымаў станоўчыя водгукі ў аўдыторыі гледачоў усіх вякоў«Белка и Стрелка. Звёздные собаки» на сайте Мегакритик. Ру і большасці айчынных кінакрытыкаў.

Спасылкі

«Белка и Стрелка. Звёздные собаки» на сайте Tlum.ru «Белка и Стрелка. Звёздные собаки» на сайте Карусель Фан-сайт мультфильма «Белка и Стрелка. Звёздные собаки» Фотографии с премьеры в кинотеатре «Октябрь» Как собаки прокладывали дорогу в космос человеку Официальный сайт Мемориального Музея Космонавтики Официальный сайт мультфильма «Настоящие приключения Белки и Стрелки» Мультсериал Белка и Стрелка «Белка и Стрелка. Звёздные собаки» на сайте Мегакритик.Ру

Катэгорыя:Мультфільмы 2010 года Катэгорыя:Мультфільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Расіі ў 3D Катэгорыя:Фільмы 2010 года ў 3D Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Камп’ютарныя анімацыйныя фільмы