Напад на Міхаіла Пішчэўскага адбыўся 25 мая 2014 года каля рэстарана-клуба «Underworld» у Мінску на глебе гамафобіі. Нападнік, Дзмітрый Лукашэвіч, які неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства, абразіў кампанію геяў, пасля накінуўся на Пішчэўскага, які адказаў яму, і пачаў біць па галаве. Пішчэўскі паваліўся і ўдарыўся аб бетонную пліту галавой, атрымаўшы цяжкія траўмы, з-за якіх давялося выдаліць каля 20 % галаўнога мозгу. У кастрычніку 2015 года ён сканаў у шпіталі. Лукашэвіч быў асуджаны 2 гады і 8 месяцаў зняволення за злоснае хуліганства і нанясенне шкоды здароўю ў выніку неасцярожнасці (пры гэтым у прысудзе не было адлюстравана, што злачынства было здзейснена на глебе нянавісціНаўмыснае зьбіцьцё гея суд палічыў «траўмай па неасьцярожнасьці»). У жніўні 2015 года Лукашэвіч быў вызвалены па амністыі, прымеркаванай да Дня Перамогі. Напад на Міхаіла Пішчэўскага стаў найбольш рэзанансным актам фізічнага гвалту ў Беларусі, накіраваным супраць прадстаўнікоў ЛГБТ.

Ход падзей

Напад Канфлікт адбыўся 25 мая 2014 года каля мінскага рэстарана-клуба «Underworld» («Андэрволд»), дзе не ўпершыню збіраліся прадстаўнікі ЛГБТ. Паводле сведак, каля ўваходу ў клуб кампанія гучна абмяркоўвала тэму геяў. На адрас наведнікаў клуба прагучала слова «підарасы». У гэты момант з клуба выходзіў 33-гадовы Міхаіл Пішчэўскі з сябрамі, які пачуў гэта і запытаў у голас: «Хто тут підарасы»? Пытання аказалася дастаткова, каб былы настаўнік фізкультуры мінчанін Дзмітрый Лукашэвіч, які неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства, накінуўся на Пішчэўскага, які быў з ім знаёмы, і пачаў біць па галаве. Міхаіл паваліўся і ўдарыўся аб бетонную пліту галавой, страціўшы пры гэтым прытомнасць. Пазней у судзе Лукашэвіч пацвердзіў, што свядома прыйшоў да кавярні падвечар, калі наведнікі пачыналі разыходзіцца, і свядома абразіў аднаго з іх зняважлівым словам.

Наступныя падзеі Урачы канстатавалі ў пацярпелага і , у галаве ўтварылася вялікая гематома, з-за якой давялося выдаліць каля 20 % галаўнога мозгуSputnik. Избитый после ЛГБТ-вечеринки Михаил Пищевский скончался. Экспертызе, аднак, не ўдалося высвятліць, што прывяло да атрымання цяжкіх траўм — удары ці падзенне. Пасля гэтага Міхаіл Пішчэўскі месяц прабыў у коме ў 5-ым сталічным шпіталі, потым яму палепшала, але з ложку ён больш не падняўся і не загаварыўГамафоб сустрэўся з геем ці настаўнік фізкультуры — з мулярам-прыватнікам?. За пацярпелым быў патрэбны сталы прафесійны нагляд, між тым са шпіталя яго збіраліся выпісацьНаўмыснае збіццё гея суд палічыў «траўмай па неасцярожнасці».

Суд У канцы 2014 года Цэнтральны суд Мінска прызнаў Лукашэвіча вінаватым у злосным хуліганстве і нанясенні Пішчэўскаму і прысудзіў злачынцу 2 гады і 8 месяцаў зняволення, а таксама выплату грашовай кампенсацыі. Паводле назіральнікаў, калі асуджанага бралі пад варту ў зале суда, ён працягваў абражаць сяброў пацярпелага, называючы іх тым жа абразлівым словам «підарасы».

На першым судзе «група падтрымкі» Дзмітрыя Лукашэвіча накінулася на праваабаронцу з цэнтра «Вясна» Таццяну Равяку, якая паспрабавала зрабіць фота Лукашэвіча. Жанчыну ўдарылі па нагах і абражалі брыдкімі словамі.

Сваякі і абарона Міхаіла Пішчэўскага абскардзілі прысуд. Яны даводзілі, што Лукашэвіч дзейнічаў не з хуліганскіх намераў, а на глебе да людзей гомасексуальнай арыентацыі. Больш суровага пакарання — 7 гадоў зняволення — патрабавала для Лукашэвіча і пракуратура.

Другі разгляд справы ў Цэнтральным судзе Мінска даў той самы вынік. Назіральнікі за працэсамі адзначалі, што ў абодвух выпадках розныя суддзі не сталі нават вывучаць прыкметы гамафобіі ва ўчынках Лукашэвіча. Таксама яны адзначылі, што сям’я Лукашэвічаў ніяк не кантактуе з сям’ёй Пішчэўскага і ўвогуле паводзіць сябе гэтак, быццам пацярпелымі з’яўляюцца яны. Сам Дзмітрый Лукашэвіч на другім працэсе па справе ўпершыню папрасіў у сваякоў Міхаіла Пішчэўскага прабачэння.

Падчас другога разгляду справы ў зале суда здарыўся новы канфлікт — «група падтрымкі» Дзмітрыя Лукашэвіча напала на журналістаў «БелСата» і праваабаронцаў, калі тыя паспрабавалі ў перапынку зняць Лукашэвіча ў жалезнай клетцы. Тады дасталася і карэспандэнту Радыё Свабода, які, калі ўбачыў бойку, таксама скарыстаў відэакамеру. Сястра Лукашэвіча біла журналіста па руках і па відэакамеры, не зважаючы на папярэджанні, што яна парушае закон. Потым сваячка злачынцы паскардзілася на карэспандэнта ў міліцыю, што гэта нібыта ён яе збіваў, але праверка гэтага не пацвердзіла.

Пасля суда 20 жніўня 2015 года ён выйшаў з жодзінскай калоніі № 8 па амністыі, прымеркаванай да Дня Перамогі. Сваякам паведамілі, што суд прадставіў у калонію даведку, згодна з якой Лукашэвіч выплаціў усю прызначаную грашовую кампенсацыю. Сястра Міхаіла Пішчэўскага Таццяна, аднак, паведаміла, што сваякі Дзмітрыя Лукашэвіча да яго амністыі ўсяляк зацягвалі выплату кампенсацыі Міхаілу Пішчэўскаму і ніяк не цікавіліся яго станам здароўя.

Міхаіл Пішчэўскі памер а 12-й гадзіне ночы 26 кастрычніка 2015 года ў 5-м шпіталі Мінска. Ён быў пахаваны 28 кастрычніка на адных з мінскіх могілакПамёр гей Міхаіл Пішчэўскі. Забойца на волі.

Наступствы Увесну 2017 года у гонар загінулага Міхаіла Пішчэўскага была названая кампанія па барацьбе супраць гамафобіі — «Справа Пі». Каардынатарам кампаніі з’яўляецца Андрэй ЗавалейМеждународный день борьбы с гомофобией, трансфобией и бифобией — 2017 .

Спасылкі «Справа Пі_»

Катэгорыя:Забойствы ў Беларусі Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі Катэгорыя:Ахвяры гвалту на глебе гамафобіі і трансфобіі Катэгорыя:ЛГБТ у Беларусі Катэгорыя:2014 год у Мінску