Міністэрства сельскай гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі () — міністэрства ўрада Літвы, якое адказнае за ажыццяўленне і каардынацыю дзяржаўнай палітыкі ў вобласці зямлі, харчавання, рыбалоўства, развіцця сельскіх раёнаў, сельскай гаспадаркі.
Міністэрства падзяляецца на дэпартаменты.
Гісторыя Міністэрства створана ў 1990 г. У 1996 г. у склад ўвайшло Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі, пасля чаго Міністэрства змяніла назву на Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі (). У 1998 г. з міністэрства была вылучана упраўленне лясной гаспадаркай, якое перайшло ў Міністэрства навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, за Міністэрствам зацвердзілася старая назва.
Міністры Імя Партыя Гады Вітаўтас Кнашыс КПЛ (самастойная) 17 сакавіка 1990 13 студзеня 1991 Рымвідас Раймандас Сурвіла 13 студзеня 1991 2 снежня 1992 Рымантас Каразія 2 снежня 1992 26 верасня 1994 Вітаўтас Эйнарыс Дэмакратычная партыя працы Літвы 26 верасня 1994 4 снежня 1996 Вітаўтас Кнашыс 4 снежня 1996 25 сакавіка 1998 Эдвардас Макеліс 25 сакавіка 1998 27 кастрычніка 2000 Кястуціс Крысцінайціс 27 кастрычніка 2000 3 кастрычніка 2001 Еранімас Краўяліс Новы саюз (сацыял-лібералы) 3 кастрычніка 2001 3 кастрычніка 2004 Казіміра Дануце Прунсене Саюза партый сялян і новай дэмакратыі 3 кастрычніка 2004 28 лістапада 2008 Казіс Старкявічус Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты 28 лістапада 2008 13 снежня 2012 Віргіліюс Юкна Партыя працы 13 снежня 2012 17 ліпеня 2014 Віргінія Балтрайтене Партыя працы 17 ліпеня 2014 13 снежня 2016 Бронюс Маркаўскас Саюз сялян і зялёных Літвы 13 снежня 2016 май 2018 Гедрус Сурпліс Саюз сялян і зялёных Літвы май 2018
Сельскай гаспадаркі