Пара () — рака ў Расіі, працякае пераважна па Разанскай вобласці і толькі некалькі першых кіламетраў па Тамбоўскай вобласці. Вусце Пары знаходзіцца на 556 км цячэння Акі, па правым яе беразе. Даўжыня ракі — 192 км, плошча вадазборнага басейна — 3590 км².
Цячэ на поўнач па Окска-Данской раўніне. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, крыгаход у красавіку.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Разанскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)