200px|right|thumb|Паліна Гагарына выконвае «A Million Voices» на рэпетыцыі «Еўрабачання» 15 мая 2015 года «A Million Voices» () — песня, выкананая расійскай спявачкай Палінай Гагарынай на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 ад Расіі. Створана Габрыэлем Аларасам (Швецыя), Ёакімам Б’ёрнбергам (Швецыя), Катрынай Нурберген (Германія), Леанідам Гуткіным і Уладзімірам Матэцкім (Расія).

Інфармацыя пра песню Песня «A Million Voices» была заяўлена ў якасці ўдзельніцы на «Еўрабачанні-2015» 15 сакавіка 2015 года. 12 красавіка Гагарына выканала яе на «Венскім вечары» ў Маскве.

Заняўшы з песняй 1-е месца ў першым паўфінале 19 мая, Паліна Гагарына выйшла ў фінал конкурсу. Букмекеры паднялі шанцы на перамогу з чацвёртага на другое месца. У выніку ў фінале «Еўрабачання» Паліна Гагарына заняла 2-ое месца, набраўшы 303 балы.

Рускамоўная версія 14 ліпеня 2015 года ў эфіры Рускага радыё была прадстаўлена версія песні на рускай мове пад назвай «Нас миллионы»Песня «Миллионы голосов» зазвучала на русском языке .

Частка мелодыі песні падобная на мелодыю песні «Письмо», дзе дзяўчына спявае «Я хочу найти сама себя…». А мелодыя, дзе Паліна Гагарына спявае «million voices…» падобная на мелодыю, дзе Дзмітрый Калдун спявае «ты мне веришь…».

Відэакліп Відэакліп песні быў презентаваны 15 сакавіка 2015 года. У гэты жа дзень ён быў апублікаваны на афіцыйным канале конкурсу на сайце «YouTube». На 1 жніўня 2015 года яго праглядзелі больш за 14 млн чалавек, што зрабіла кліп лідарам праглядаў сярод усіх удзельнікаў «Еўрабачання-2015».

У здымках кліпа прымалі ўдзел 25 чалавек. Гэта дзеці, дарослыя і пажылыя людзі розных рас і нацыяльнасцей, якія размаўляюць на розных мовах , але паводле задумы сюжэта ўсіх гэтых людзей аб’ядноўвае іншая мова — каханне.

Спіс кампазіцый

Пазіцыі ў чартах

Тыднёвыя чарты КраінаВышэйшаяпазіцыя Аўстралія (ARIA) 79Бельгія (Ultratip Flanders)45Германія (Media Control Charts)46 Ісландыя (Tonlist)Polina Gagarina — A Million Voices4Нідэрланды (Mega Single Top 100)99Турцыя (Turkish Music Charts)76 Вялікабрытанія (UK Single Downloads Chart) 61

Чарты iTunes КраінаВышэйшаяпазіцыяWorldwide (iTunes)25Вялікабрытанія (iTunes)34Расія (iTunes)1Аўстралія (iTunes)54Беларусь (iTunes)1Кыргызстан (iTunes)1Малдова (iTunes)2Казахстан (iTunes)2Мальта (iTunes)3Эстонія (iTunes)3Літва (iTunes)5Швецыя (iTunes)6Туркменістан (iTunes)7Данія (iTunes)8Аўстрыя (iTunes)9Грэцыя (iTunes)10Польшча (iTunes)10Латвія (iTunes)3Бельгія (iTunes)15Нідэрланды (iTunes)18Ірландыя (iTunes)21Ізраіль (iTunes)25Нарвегія (iTunes)25Іспанія (iTunes)28Швейцарыя (iTunes)29Азербайджан (iTunes)4Арменія (iTunes)32Германія (iTunes)34Люксембург (iTunes)35Чэхія (iTunes)36Украіна (iTunes)39Узбекістан (iTunes)42Кіпр (iTunes)43Фінляндыя (iTunes)45Мазамбік (iTunes)47Партугалія (iTunes)61Славенія (iTunes)80Італія (iTunes)113Новая Зеландыя (iTunes)122Таджыкістан2Францыя154

Кавер-версіі 21 мая 2015 года прадстаўнікі Беларусі на Еўрабачанні-2012 гурт «Litesound» прадставіў кавер-версію песні «A Million Voices» і яе відэакліп.

Крытыка Валерый Меладзэ назваў песню нядрэннай, аднак яна патрабуе неаднаразовага праслухоўвання. Анастасія Прыходзька, якая прадстаўляла Расію на «Еўрабачанні-2009», негатыўна адгукнулася пра песню: «Чарговая балада, спекуляцыя, дзеці, ручкі, старыя, белае сукенка, ныццё і маленне аб годным месцы ў фінале! Вось і ўсё! Не здзівіла, не цікава».

Поспех Аўстрыйская і брытанская прэса адразу назвалі песню фаварытам «Еўрабачання».

Пасля фіналу конкурсу і другога месца, песня ўпэўнена стала падымацца ў светавых музычных чартах. Так, у прыватнасці, «A Million Voices» дасягла 25 радка ў светавым чарце iTunes, абагнаўшы топавых светавых выканаўцаў і стала першай песняй расійскага выканаўцы, якая ўвайшла ў топ-50 светавога iTunes за ўвесь час яго існавання«A Million Voices» достигла 25 позиции в мировом iTunes.

Сінгл таксама ўвайшоў у топ-50 iTunes Вялікабрытаніі. Гэта другі выпадак пасля гурта «t.A.T.u.»«A Million Voices» вошла в топ-50 iTunes Великобритании. Таксама, «A Million Voices» узначаліў расійскі iTunes чарт«A Million Voices» заняла первую позицию в Российском iTunes .

Паліна Гагарына з песняй «A Million Voices» стала першым рускамоўным выканаўцам, які трапіў у австралійскі iTunes чарт за ўсю гісторыю яго існавання«A Million Voices» попала в Австралийский iTunes.

У чэрвені 2015 года продажы сінгла ў Еўропе перавысілі 2 млн копій і Міжнародная федэрацыя вытворцаў фанаграм абвясціла аб прысуджэнні яму «Залатога дыска» ў ШвецііМФВФ прысвоіла сінглу «Залаты дыск».

Спасылкі Відэакліп песні на сайце «YouTube» Выступленне ў першым паўфінале (запіс трансляцыі) на сайце «Першага канала»

Катэгорыя:Песні Паліны Гагарынай Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2015 Катэгорыя:Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне