Помнік Васілю Іванавічу Чапаеву — помнік у Гродне, прысвечаны герою Грамадзянскай вайны. Размешчаны на скрыжаванні вуліцы Міхася Васілька (у савецкі час вуліца Чапаева) і Карбышава, каля будынка Гродзенскага абласнога суда.

Бюст Чапаева ўсталявалі ў 1981 годзе. Паводле версіі гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, помнік трапіў у Гродна выпадкова. Яго перадалі «ў нагрузку» з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбінатаЧапаеў вярнуўся ў Гродна. Дзе паставілі помнік, які знялі тры гады таму.

У лютым 2019 года помнік Чапаеву дэмантавалі для рэканструкцыі, прымеркаванай да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Аднак пасля зваротаў грамадзян, Гродзенская абласная мастацка-экспертная рада раіла гарадскім уладам перанесці бюст у музейГродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць з цэнтра горада бюст Чапаева. Таксама былі прапановы на месцы бюста Чапаеву размясціць помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога цяпер носіць вуліца дзе размяшчаўся помнік.

У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Васіля Чапаева — Марына Чапаева звярталася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію.

У траўні 2022 года бюст Чапаева вярнулі, але размясцілі ў скверы на вуліцы Шчорса, побач вайсковай часці 5522. Побач размяшчаецца помнік іншаму герою Грамадзянскай вайны ў Расіі — Мікалаю Шчорсу.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Гродна Катэгорыя:1981 год у Гродне Катэгорыя:Вуліца Міхася Васілька (Гродна) Катэгорыя:Вуліца Карбышава (Гродна) Катэгорыя:Бюсты Катэгорыя:Помнікі Чапаеву