Руслан Болаў (нар. , Нальчык) — расійскі футбаліст, нападнік валгаградскага «Ротара».

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Нальчыку і пачынаў займацца футболам у мясцовай школе. З 2010 года выступаў за моладзевую каманду нальчыкскага «Спартака». 17 ліпеня 2011 года ў кубкавым матчы з уладзімірскім «Тарпеда» дэбютаваў у асноўнай камандзе, а 18 сакавіка 2012 года ў матчы з самарскімі «Крыламі Саветаў» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з «Краснадар», дзе выступаў за рэзервовую і другую каманды. У лютым 2014 года на правах арэнды вярнуўся ў нальчыкскі «Спартак», а ў сезоне 2014/15, пасля таго як «Спартак» зняўся з Першынства ФНЛ, быў арандаваны астраханскім «Валгаром», дзе правёў два гады. Сезон 2016/17 правёў у варонежскім «Факеле», а ў сезоне 2017/18 разам з курскім «Авангардам» дайшоў да фіналу Кубка Расіі. У ліпені 2018 года, канчаткова пакінуўшы «Краснадар», стаў іграком клуба «Хімкі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель». Стаў асноўным нападнікам гомельскага клуба, з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне 2019, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель».

У лютым 2020 года далучыўся да ўзбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана, а ў сакавіку 2021 года перайшоў у «Акжэтпес» з Першай лігі Казахстана. У 2023 годзе выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе.

У лютым 2024 года стаў іграком валгаградскага «Ротара».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі Казахстана: 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Нальчык Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Авангард Курск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі-М Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Наўбахор Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград