Пётр Аляксеевіч Грацыянаў (,  — ) — беларускі вучоны ў галіне санітарыі.

Біяграфія

Сям’я

Нарадзіўся ў сям’і дзяка Аляксея Андрэевіча Грацыянава ў Ніжагародскай губерні. Маці — Вера Аляксееўна Грацыянава. Яго дзед, Андрэй Пятровіч Грацыянаў, таксама быў дзячком.

Брат МікалайГрацианов, Николай Алексеевич (доктор медицины ; 1855—1913) таксама быў урачом (1855Верагодна, Мікалай і Пётр нарадзіліся адначасова, але крыніцы падаюць нерэальную розніцу паміж імі ў месяц: 24.6 і 21.5, магчыма, такая сітуацыя стварылася з-за несутыкненняў дат у старым і новым стылі—1913) і вядомым грамадскім дзеячам у Ніжнім НоўгарадзеГРАЦИАНОВ НИКОЛАЙ АЛЕКСЕЕВИЧ . Малодшы брат таксама меў медыцынскую адукацыю, але зрабіў палітычную і грамадскую кар’еру.

Прафесійная дзейнасць

Скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1880 годзе. Урач сельскага ўрачэбнага ўчастка ў Беларусі (1888-90), першы санітарны ўрач Мінска і галоўны ўрач інфекцыйнага шпіталя (1891—1903).

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў методыку рэгістрацыі інфекцыйных хвароб і іх шпітальнага лячэння. Пры яго ўдзеле ў Мінску адкрыты шпіталь для лячэння інфекцыйных хворых (1891) і медыка-статыстычнае бюро (1899). Аўтар працы «Нарыс урачэбна-санітарнай арганізацыі рускіх гарадоў» (1899), у якой упершыню апісаў санітарны стан гарадоў; санітарна-гігіенічныя і санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на тэрыторыі Расійскай імперыі; прывёў звесткі пра развіцці і арганізацыі санітарных спраў (пастаянныя санітарныя камісіі, санітарныя лекары, медыка-статыстычныя бюро, дэзінфекцыйныя камеры і г. д.).

Літаратура

История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011. Грацыянаў Петр Аляксеевіч// Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. / Рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1971. — Т. 4. — С. 7 Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 119, 120, 190, 191.

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Санітарныя ўрачы