Васіль Рыгоравіч Лазараў (; , сяло Парошына, Кытманаўскі раён, Алтайскі край — ) — савецкі лётчык-касманаўт СССР, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (02.10.1973). Член КПСС з 1956.

Біяграфія Вучыўся ў Свярдлоўскім, а затым у Саратаўскім медыцынскім інстытуце (скончыў у 1952). Пасля заканчэння ў 1954 годзе Чугуеўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў служыў у частках ВПС. З 1966 года ў атрадзе касманаўтаў. 27-29 верасня 1973 года сумесна з А. Р. Макаравым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-12» у якасці камандзіра карабля. Карабель зрабіў 32 абароты вакол Зямлі за 47 гадз. 16 хв. У палёце Лазараў выканаў праграму навукова-тэхнічных даследаванняў і выпрабаванняў сістэм карабля і скафандраў. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Катэгорыя:Лётчыкі-касманаўты СССР Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі 1 класа Катэгорыя:Памерлі ад яду Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барнаула Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Екацярынбурга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Жэзказгана Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Караганды Катэгорыя:Асобы на марках