Тра́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Трабы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Расцеўшчынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 3 красавіка 1959 года ў склад Яхімаўшчынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Брагі, Гаявішча, Дубаносы, Загорцы, Занямонцы, Запольцы, Кавалі, Куцькі, Палудаўшчына, Паякунь і Скаварада)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэнавіцкага сельсавета, у склад зноў утворанага Юрацішкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Асіпаўка, Бокшышкі, Грушанцы, Гумнішчы, Дунічы, Келайці, Куль-Юзэфава, Кузьмянка, Ляпешкі, Мількі, Пасека, Пойдзішкі, Пунішчы, Чашэйкі і станцыя ЮрацішкіРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 15 мая 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Аглобішкі, Брагі, Высокая Грэбля, Даўгердзішкі, Загорцы, Кавалі, Каўшары, Куцькі, Яхімаўшчына і хутары Будзішча, Гаявішча, Дубаносы, Занямонцы, Палудаўшчына, Паякунь, Півойці, Скаварада, Сякерышкі, Чарніца і Чорны Ручай)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. 19 студзеня 1965 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў (Альтарыя, Багданцы, Барэйкаўшчына, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаяўцы, Касоўшчына, Ладзецяняты, Макары і Сяргееўка), якія раней знаходзіліся ў складзе Багданаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар Добрая ЗямляРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., у 1986 годзе — хутары Асада Яхімаўшчына, Касоўшчына і СтавішчаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 30 мая 1988 года ў склад Эйгердаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Даўгердзішкі, Каўшары, Яхімаўшчына, хутары Аглоблішкі, Брынюкі, Сякерышкі, Франконава, Чарніца і Чорны Ручай)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек, з іх 91,9 % — беларусы, 4,5 % — палякі, 2,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1140 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе