Гваздзік травянка (Dianthus deltoides) — від кветкавых раслін сямейства .

Назва

Гваздзік травянка, сардэчнік, сярдзечнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, іскра, некерко Ботанический словарь, Спб, 1878, іскаркі, палявыя слёзкіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, махрэГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929..

Апісанне Шматгадовая шызаватая або зялёная травяністая расліна. Мае тонкае паўзучае карэнішча, якое ўтварае дзярнінкі з кветканосных і бясплодных парасткаў. Сцябло ўзыходзячае, з кароткім шурпатым апушэннем, 10—40 см вышынёй. Лісце супраціўнае, па краях і сярэдняй жылцы пакрыта жорсткім апушэннем, тупое; ніжняе — падоўжана лапаткападобнае, верхняе — лінейнае. Кветкі правільныя, двухполыя, адзінкавыя, радзей — па дзве — тры, 5-пялёсткавыя. Пялёсткі зубчастыя, чырвоныя, з кольцам пурпуровых плям. Плод — каробачка. Цвіце ў чэрвені — верасні. Утварае натуральныя гібрыды з Bleeker, W., U. Schmitz, and M. Ristow. 2007. Interspecific hybridisation between alien and native plant species in Germany and its consequences for native biodiversity. Biol. Conserv. 137:248-253. DOI: 10.1016/j.biocon.2007.02.004.

Распаўсюджанне Натуральна гваздзік травянка расце на лугах Еўропы і Заходняй АзііDen Virtuella Floran: Dianthus deltoides (in Swedish, with maps)Flora Europaea: Dianthus deltoidesBlamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны ў змешаных лясах, на лугах, лясных палянах і ўзлесках. Як садовая расліна вырошчваецца па ўсім свеце. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Гваздзік