Сярге́й Мікалаевіч Чаранке́віч () — савецкі і беларускі біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990).
Біяграфія Нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў в. Палянічыцы (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
У 1959 годзе скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу, паступіў на фізічны факультэт БДУ, які скончыў у 1964 годзе на кафедры ядзернай фізікі, і паступіў у аспірантуру БДУ. У 1967 годзе скончыў аспірантуру, у 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Оптыка». Працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі (пасля яе заснавання ў 1973 годзе). Званне дацэнта атрымаў у 1970 годзе.
Стажываўся ў Ілінойскім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Нідэрландскім інстытуце раку.
З 1980 па 2017 год узначальваў кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Біяфізіка». З 2017 года — прафесар кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Навуковыя работы прысвечаныя клетачнай біяфізіцы, клетачнай інжынерыі, Біяінфарматыцы. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых асноваў і нуклеінавых кіслот (1969).
Вывучаў паводзіны клетак у зменлівых (у тым ліку экстрэмальных) умовах. Абгрунтаваў ідэю пра ўдзел унутрыклетачных рэдокс-фактараў у падтрыманні гамеастаза клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў пра эфектыўны рэдокс-патэнцыял і рэдокс-буфернай ёмістасці. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетак, выявіў сігнальныя функцыі актыўных формаў кіслароду, у прыватнасці гідрагену пераксіду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, усталяваў новы закон для іх навучання. Развіў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў пераверкі эфектыўнасці лекаў.
Пад кіраўніцтвам Чаранкевіча абаронена 29 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу курсаў і адмыскурсаў, чытаемых на фізічным факультэце БДУ («Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранных сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш.).
Узнагароды Нагрудны знак «Вынаходнік СССР», Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгука клетак». медаль «За працоўныя заслугі» (2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .
Публікацыі Чаранкевіч з’яўляецца аўтарам 48 патэнтаў і больш за 570 навуковых работ, сярод якіх:
С. Н. Черенкевич и др. Структура и свойства ионных каналов биологических мембран. — Минск: БГУ, 2004. С. Н. Черенкевич, А. И. Хмельницкий, Г. Г. Мартинович. Транспорт веществ через биологические мембраны. — Минск: БГУ, 2007. Г. Г. Мартинович, С. Н. Черенкевич. Окислительно-восстановительные процессы в клетках. — Минск: БГУ, 2008.
Спасылкі Сяргей Чаранкевіч на сайце НАН Беларусі Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Сяргей Чаранкевіч на сайце Міхайла Шпілеўскага
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя