Дом па Пушкінскай вуліцы, 18 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу вуліц Пушкінскай і Савецкай. Жылы дом пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. На 1-м паверсе была аптэка № 4, цяпер магазін.
Архітэктура Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1970-я гады) мае з двара кароткае крыло з міжпаверхавай лесвіцай. Вуглы сцен галоўнага фасада скругленыя, апрацаваны рустам. Першы паверх апрацаваны рустам і трактаваны як цокальны. Фасад завяршае высокі парапет з трохвугольным атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы верхніх паверхаў дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі з сандрыкамі. Сіметрыю фасаду надаюць раўнамерна размешчаныя 3 балконы з ажурнай чыгуннай агароджай. Планіроўка будынка сіметрычная адносна цэнтральнага вестыбюля.
Мемарыяльная дошка У 1964 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці Галіны Аляксандраўны Аржанавай, якая працавала ў гады акупацыі Брэста нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў аптэцы па заданні партыйнага падполля.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Пушкінская вуліца (Брэст) Катэгорыя:Савецкая вуліца (Брэст)