Васіль Іванавіч Ігнаце́нка (13 сакавіка 1961, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1986, Масква) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны (2006).

Біяграфія Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч і Таццяна Пятроўна ІгнаценкіУ сэрца стукай несціхаючы боль .

Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасля службы працаваў у спецыялізаванай ваенізаванай пажарнай часці № 6 горада Прыпяць. Старшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.

Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 годзе. Ён быў сярод першых пажарнікаў, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Перавезены на лячэнне ў Маскву ў шостую клініку Інстытута біяфізікі.

Памёр 13 мая 1986 годзе. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.

Памяць 25 жніўня 2007 года ў горадзе Беразіно ўсталяваная і асвечаная памятная дошка ў гонар героя Чарнобыля — Васіля Ігнаценкі; манумент на цэнтральнай плошчы Брагіна; імем Васіля Ігнаценкі названыя вуліцы ў Брагіне, Беразіне і Мінску; бюст у вёсцы Буда Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна; экспазіцыя ў Брагінскім гісторыка-этнаграфічным музеі (верасень 2008 года); Сярэдняя школа № 56 у Мінску носіць імя Васіля ІгнаценкіСредняя школа №56 г.Минска имени В.И.Игнатенко .

У культуры у міні-серыяле «Чарнобыль» («Chernobyl») 2019 года вытворчасці HBO (ЗША, Вялікабрытанія) Васіль Ігнаценка з’яўляецца адной з дзеючых асоб.

Узнагароды ордэн Чырвонага Сцяга (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года «За мужныя і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў»Супрацоўнікі МНС ушанавалі памяць ахвяр на Чарнобыльскай АЭС ; Герой Украіны (пасмяротна, з уручэннем ордэна «Залатая Зорка») — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 красавіка 2006 года «За гераічны подзвіг у імя жыцця цяперашніх і будучых пакаленняў, асабістую мужнасць і самаахвяраванне, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»Указ Прэзідэнта Украіны ад 21.04.2006 года № 328/2006.

Спасылкі Помнікі ў Краснагорску. Ліквідатары аварыі на ЧАЭС, якая загінулі ад прамянёвай хваробы.

Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Памерлі ад прамянёвай хваробы Катэгорыя:Майстры спорту СССР